Педагагічная гасціная

Старонка музычнага кіраўніка

06.01.2022

 

                                           Беларускі народны фальклор для малят

                            Кансультацыя для бацькоў             

Фальклор – найлепшы сродак выхавання дзяцей.

Той, хто ўмее забавіць дзяцей калыханкай, пацешкай, песенькай, дамагаецца ў             выхаванні хуткіх і відавочных вынікаў. З маленства люддзі захапляюцца светам народнай песні, казкі. З песні-калыханкі маці пачынаецца іх знаёмства з фальклорам, цікавасць да яго паступова пашыраецца. Дзеці патрабуюць казак, загадак, гульняў у час якіх выкарыстоўваюць, лічылкі, дразнілкі, скарагаворкі і іншыя жанры вуснай паэзіі.

Што вабіць дзяцей? Перш за ўсё незвычайнасць зместу фальклору. У дзіцячых песнях актыўнымі дзеючымі вобразамі паўстаюць: кот, сабачка, верабейка, сарока, якім падаюцца чалавечыя здольнасці. Дзеці вучацца распазнаваць дабро і зло, праўду і крыўду, справядлівасць і жорсткасць на яркіх вобразах, увасобленых у жывёлах і у людзях, у розных пачварах, страшылках чарадзейных казак.

Цяжка знайсці больш каштошны матэрыял для развіцця мастацкіх здольнасцей дзяцей, чым беларускія казкі, песні, гульні, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Дзякуючы ім дзеці пачынаюць  разумець прыгажосць беларускага арнаменту, незвычай ны каларыт народных песень, хараство карагода. Пад уплывам фальклору іх малюнкі, песні, танцы, апавяданні становяцца выразнымі і вобразнымі.

Захапленне народнай творчасцю стварае умовы для праяўлення ў дзяцей творчага пачатку. Яны адлюстроўваюць сваё ўражанні ў розных малюнках, аплікацыях, вырабах, інсцэніруюць беларускія народныя казкі.

І цяжка аддаць перавагу якому-небудзь віду народнай творчасці. Важны яны ўсе. Пры гэтым трэба знаёміць з такімі народнымі гульнямі, песнямі, казкамі, танцамі. Якія ім зразумелыя і цікавыя, адпавядаюць нашым сёняшнім эстэтычным патрабаванням.менавіта гэта павінна ўлічваць пры адборы фальклорнага матэрыялу для дзяцей. Толькі пры такіх умовах народная творчасць можа арганічна, а нештучна ўвайсці ў іх жыццё. Неацэнная роль у гэтым працэсе належыць вам, бацькам. Сапраўды, калі вы не адчуваеце прыгажосці народнай песні, велічнасці казачнага вобраза, дык вы, зразумела, не зацікавіце дзяцей.

Знаёмства з фальклорам трэба пачынаць з першых дзён дзіцяці. Цяжка заўважыць, калі ў самых маленькіх дзяцей выпрацоўваецца пачуцці да сваёй Айчыны. Але ж не выклікае сумненняў, што абліча ў маленстве ўзнікае ўжо пры першым знаёмстве з народнай творчасцю, асабліва з фальклорнымі песнямі.кожны народ мае песні, якія створаны для дзяцей.

Ёсць яны і ў беларускага народа. Засыпае дзіця, а над ім чуецца ласкавы голас маці:

Баю-баю-баенькі,

Люлі-люлі – маленькі.

Прыляцелі гуленькі,

Селі яны ў маменькі.

Сталі яны гуркатаць,

Дзіцятка калыхаць.

Гэтыя песенькі, з якімі знаёміцца дзіця ўпершыню ў сваім жыцці і ёсць калыханкі – найбольш распаўсюджаны жанр дзіцячага фальклору.

 Калыханкі – гэта вялікае багацце беларускай народнай творчасці. У гэтых маленькіх псеньках ёсць якасці, якія неабходны для развіцця першых музычных навыкаў.

 Слухаючы або выконваючы просты напеў, які складаецца з адной, дзвух нот, дзеці развіваюць пачуццё рытму, вучацца ўзмацняць гучанне на моцных долях такта, разумець і адчуваць характар музычных твораў.

Першыя музычныя ўражанні таксама спрыяюць далучэнню дзяцей да беларускай народнай культуры, з маленства выхоўваюць любоў да Радзімы. Дзіцячыя песенныя жанры – калыханкі і забаўлянкі вельмі ўзаемазвязаны паміж  сабою.

Нярэдка калыханкі пераходзяць у забаўлянкі і прадоўжваюць тэматыку першых. Найбольш устойлівымі ў жанравых адносінах з’яўляюцца лічылкі і дражнілкі. Гэтыя творы нястолькі спяваюцца, колькі прагаворваюцца ў іх наглядаюцца толькі асобныя элементц вакалізацыі. Дзіцячыя песні значна адрозніваюцца ад калыханкі сваімі музычнымі і выразнымі сродкамі. Усе гэтыя творы прасягнуты аптымізмам, бадзёрасцю, светлым настроем.

Дзіцячыя песні даюць магчымасць адлюстроўваць у дзяйннях персанажы – зайкі, сарокі, чыжыка, камара і г.д. Поспех песні залежыць ад таго, наколькі яна зразумела дзецям. Пры гэтым важна, каб дзеці выконвалі ролі адпаведных персанажаў песні, суправаджалі песні мімікай, рукамі, хараграфічнымі драматычнымі дзеяннямі.

Ужо у першыя гады жыцця дзіцяці, гады вострай успрымальнасці, фарміруюцца тыя пачуцці рысу характара, якія звязваюць яго са сваім народам. Родная мова, якую засвойвае дзіця, знаёмічыся з народнымі песнямі, казкамі, гульнямі, з’яўляюццца тым падмуркам, на якім вырастае потым пачуццё любові да свайго краю.

Свет казак, песень, гульняў зразумела дзецям з маленства, таму што адпавядае іх светауспрымальнанню, мысленню. Вобразы гэтых твораў выхоўваюць у іх дабрыню, высокароднасць пачуццяў, спрытнасць, кемлівасць і іншыя якасці.

З інтарэсам успрымаюць дзеці кароткі змест прымавак, дражнілак, казак, калыханак. Іх мова становіцца больш выразнай, рухі свабоднымі, арыентацыя ў прасторы ўпэўненай.

Разам з вамі, паважаныя дарослыя, дзеці могуць спяваць калыханку, укладваючы спаць сваю ляльку. Па характару музыкі здагадвацца аб асноўных рысах паводзін ваўка, зайчыка, козліка, верабейчыка. Можна таксама правесці дзіцячую народную гульню, або намаляваць малюнак да вясёлай беларускай песні, або казкі.

Фальклорны матэрыял трэба выкарыстоўваць па прынцыпу ад простага да складанага.

           Прапануем вашай увазе прыкладныя фальклорныя творы

 

     Беларускія народныя песні                       Беларускія народныя танцы

  1. Божая кароўка 1. Полька-Янка

      2.Вось які Мурлыка                                    2. Юрачка

  1. Калыханка, музыка Я.Цікоцкага  3. Лявоніха
  2. Бегаў зайка шэранькі 4. Трасуха
  3. Зайка 5.Таўкачыкі
  4. Чэ-чэ, сарока 6 Пасеялі дзеўкі лён
  5. Ох і сеяла ульяніца лянок 7.Завялі вяночкі
  6. Мікіта 8. Чабатуха
  7. Сядзіць Мядзведзь на пакуце 9. Бульба
  8. Гэй ты, воўчанька
  9. Чаму ж мне не пець?
  10. Сашка ды Грышка

 

                                 Беларускія народныя гульні

 

  1. Маша
  2. Дожджык
  3. Бусел і жабкі
  4. Воўк і авечкі
  5. Макі-маковачкі
  6. Мядзведзь
  7. Грушка
  8. Верабей
  9. Чыжык

       10.Яблынька

  1. Жабка

       12.Бярозка

  1. Проса
  2. Міхасік
  3. Журавель
  4. Шэры Васька-кот
  5. Заінька
  6. Мароз
  7. Рэдзька
  8. Го-го, каза

       21.А мы проса сеялі

  1. Лянок

 

            Далучайцеся да беларускага фальклору!

           Паспехаў вам, паважаныя бацькі!

Падрыхтаваў

музычны кіраўнік

Наркевіч Т.А.

06.01.2022 11:49 - 06.01.2022 13:35

свернуть

Музычны фальклор для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця

Фальклор з’яўляецца адзіным светам для дзяцей і дарослых.

Сёння гэта ключ да разумення псіхалогіі, дзіцячага мастацкага густа  і творчых магчымасцяў.

Дзіцячы фальклор – складаная шматлікая  сістэма твораў, якая ўключае ў сябе:

  • паэзія “пеставання” дзяцей (калыханкі, пястушкі, пацешкі, прымаўкі, казкі);
  • дзіцячы бытавы фальклор (песенькі, заклічкі, дражнілкі, казкі, абрадавыя творы);
  • пацешны фальклор (слоўныя гульні, скарагавркі, загадкі і небыліцы);
  • гульнёвы фальклор (ролевыя гульні з тэкстам і без, лічылкі, гульні імправізацыі і інш.).

Дзіця ў перыяд дзяцінства праходзіць тры важных этапаў названых у ўзроставай перыядызацыі:

  • маленства – ад 0 да 1,5 года;
  • ранні ўзрост – 1,5 – 3 года;
  • дашкольны ўзрост – 3 – 6 год.

На кожнам з іх ужываецца свая фальклорная аснова.

На жаль, на сённяшні дзень фальклор мала выкарыстоўваецца ў выхаванні дзяцей у сям’і. ні адзін з сучасных аўтарскіх твораў не можа быць так зразумелым і блізкім для дзіцяці, як беларуская народная песня, выкананая матуляй. Бо для яго ў гэты перыяд важна эмацыянальная  блізкасць з родным чалавекам, пачуццё абароненасці. Народ – педагог, які склаў паэзію пеставання, праявіў дзівоснае, глубокае разуменне псіхічнага развіцця, якое праяўляецца ў музычным успрыманні, любові да рытму, актыўнаму засваенню мовы, цягі да актыўных рухаў.

На другім этапе развіцця дзіцяці паэзія пеставання працягвае радаваць яго і застаецца галоўным сродкамвыхавання. У гэтым узросце шырэй выкарыстоўваюцца пястушкі, пацешкі, як матэрыял, які стымулюе развіццё рухаў і слоўнік дзяцей. У тры гада дзіця асвойвае прадметнае асяроддзе, вучыцца самастойна есці і апранацца, выкарыстоўваць у быце лыжку і кубак, мыла і грабеньчык, імкнуцца да актыўных зносін з дарослымі.

Дзеці атрымліваюць эмацыянальны вопыт і вопыт зносін з цацкай. І сёння гульня з лялькай з’яўляецца галоўнай для дзя дзяцей. Калыханка, пацешка, пястушка могуць заняць сярод іх дастойнае месца.

Трэці этап – важнейшы ў развіцці дзіцяці. Гэтыя гады павінны стаць для яго “школай практычнай маралі”, якая дае вопыт узаемадапамогі і супрацоўніцтва. Вырашыць гэту непростую задачу дапаможа гульня, а

менавіта музычная. Фальклорная аснова можа дапамагчы дзецям у канструяванні новых гульняў. Заклічкі, прымаўкі добра выкарыстоўваць у гульнях каляндарнага тыпу з падкідвавннем прадметаў уверх. Песні-дражнілкі, карагодныя гульні садзейнічаюць развіццю ў дзяцей выразнасці мовы і пластыкі рухаў у тэатралізаваных гульнях. Загадкі, небыліцы могуць стаць неат’емнай часткай гульняў-фантазій.

Аснова культуры дзіцяці фарміруецца да трох гадоў. Таму так важна арганізаваць у гэты перыяд сустрэчы дзіцяці з песняй, з кнігай і гульнёй. І ад таго, будзе ці не дзяцінства напоўнена скарбам беларускай гульнёвай і літаратурна-музычнай творчасцю, залежыць далейшы лёс маленькага чалавека.

Музычная гульня фарміруе рысу характару дзіцяці, уплывае на яго паводзіны, выхоўвае пачуцці сяброўства, развівае яго разумовыя і творчыя здольнасці. Гульня прыносіць дзяцяці задавальненне і з’яўляецца неад’емнай часткай яго дзейнасці. У рэпертуары музычных гульнях вялікае месца займаюць народныя гульні, гульні фальклорнага характару пад беларускую народную музыку.

Калі мы знаёмім дзіцяці з самага ранняга ўзросту з беларускім фальклорам, мы даем яму ўяўленне аб сваім народзе, яго гісторыі. Народныя гульні вобразныя. Яны развіваюць у дзіцяці лоўкасць, асцярожнасць.

Народныя мелодыі простыя і даступныя для развучвання. Напеўныя, лёгка запамінаюцца, садзейнічаюць развіццю музычнай памяці і слыху, выхоўваюць любоў да беларускай музыкі.

Гульні фальклорнага характару будуюцца на вуснай народнай творчасці.

Гэта –карагодныя гульні, прыпеўкі, лічылкі і, таксама, казкі. Трэба выбіраць тыя гульні, якія былі б зразумелыя і блізкія дзіцяці.

Казкі лепшы раздзел народнай творчасц . у гульні яна проста неабходна. Драматызіруючы казку, дзіця звязвае слова з дзеяннем.

Гульня-драматызацыя дапамагае дзецям лепей успымаць мастацкі твор, развівае ў іх назіральнасць , выхоўвае густ да слова, музыкі, любоў да роднай прыроды. Гульня-драматызацыя садзейнічае  больш глыбокаму разуменню  дзяцьмі мастацкага вобразу, а адсюль і цікавасці да гульні.

У рабоце здзецьмі неабходна выкарыстоўваць беларускае народнае адзенне. Можна прапанаваць розныя элементы беларускіх касцюмаў – вяночкі, ланцужкі, паясы, фартукі і г.д. выкарыстоўваючы народныя касцюмы для беларускай гульні або танцу, мы далучаем дзяцей да беларускага народнага мастацтву.

Уражанні дзяцей удвойваюцца, калі яны глядзяць па тэлевізару або на канцэртных сцэнах выступленне дзіцячых і дарослых танцавальных калектываў у беларускіх кастюмах. Гэта з аднаго боку, выклікае ў дзяцей задавальненне ад прыгажосці выканання беларускага народнага танцу, песьні, а з другога боку – выклікае ў дзяцей жаданне пераймаць.

Вельмі добра выкарыстоўваць суханне музыкі, спеваў, казак ў аудыазапісу. З вялікім задавальненнем дзеці глядзяць запісі тэатральных пастановак, гульняў-драматызацый, выкананне мелодый на дзіцячых музычных інструментах,  вершы, у якіх яны самі прымалі дзеянне.

Большую эфектыўнасць у рабоце дае развучванне танца, музычных гульняў, гульняў-драматызацый пад аудыёзапіс, так як дае магчымасць непасрэдную сувязь з дзяцьмі.

Значнасць гульняў, казак, драматызацыя, пабудаваныя на фальклорным матэрыяле, у выхаванні дзяцей вялікая.

Беларускія народныя гульні, беларуская народная музыка павінны уваходзіць у жыццё дзяцей не ад выпадку, а быць заўсёды спадарожнікам у рабоце дзяцячага садка і сям’і.

 

Парады бацькам:

  • Важна звяртаць увагу на самаго дзіцяці, а не на яго хваробу. Калі праяўляць неспакой па кожнай нагодзе, абмяжоўваць самастойнасць дзіцяці, то ён пэна будзе празмерна стомлены і насцярожаны.
  • Стомленасць ад перажыванняў за дзіця-інваліда, парой накладваюць адпаведны адбытак на знешняе аблічча яго бацькоў. Яны выглядаюць няшчаснымі. Але кожнай немаўлятке патрэбны шчаслівыя бацькі, здолныя аддаваць любоўі цяпло, а не свае хворыя нервы. Толькі аптымістычны погляд на жыццё дапаможа ў барацьбе падступнай хваробай.
  • Правільныя зносіны да дзіцяці можна выказаць формулай “Калі ты не падобны да іншых, так гэта не значыць што ты горш”.
  • Часцей пагоня за новымі спецыялістамі і метадамі лячэння прымушае нас выпускаць з выгляду асобу самога дзіцяці. Бо спроба пабачыць хваробу знутры, вачыма самаго дзіцяці, і з’яўляецца лепшай дапамогай яму ў пераадоленні душэўных і фізічных пакут. Не трэба пакідаць з віду адносіны да хваробы самога дзіцяці. Нядаўнія даследаванні паказалі, што ўсведамленне дэфекту ў дзяцей з ДЦП праяўляецца да 7-8 год і звязана з іх суперажываннямі да недобразычлівых зносін з боку іншых людзей і іх недахопам. У гэты час асабліва важна псіхалагічная падтрымка дзіцяці з боку сям’і.
  • Неабходна як можна часцей звяртацца да дапамогі спецыялістаў. Напрыклад, пакуты дзіцяці з нагоды сваёй знешнасці карэктуюцца ў рабоце з дзіцячым псіхолагам.

Важна карэктаваць парадак дня, каб пазбегнуць парушэнняў сну, які дае добры адпачынак хвораму арганізму. Неабходна стварыць

09.01.2022 17:19 - 11.01.2022 08:45

свернуть