Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

15.05.2024

Штогод у другую нядзелю мая наша краіна адзначае Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Герб, сцяг і гімн дзяржавы - галоўныя сімвалы незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян. Яны адлюстроўваюць пэўныя бакі нацыі і дзяржавы, даючы ўяўленне пра гістарычны шлях краіны і яе нацыянальныя каштоўнасці.

У дзіцячым садку выхаванцы старэйшага ўзросту замацавалі веды аб Дзяржаўнай сімволіцы роднай краіны. З дзецьмі праведзены гутаркі "Пра што расказвае герб Беларусі", "Што азначаюць колеры беларускага сцяга", дыдактычныя гульні "Складзі сцяг нашай краіны", "Знайдзі сцяг і герб Беларусі", "Дарысуй арнамент" і інш. Выхавальнік нагадала рабятам пра галоўныя сімвалы нашай краіны, якія выражаюць нашу самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця.

 

 

16.05.2024 11:01 - 16.05.2024 11:13