Бяспека дзяцей улетку

30.05.2024

 Вось і на парозе доўгачаканае лета!

Дзеці ўсё больш часу будуць  бавіць на вуліцы,  з бацькамі, выязджаць на адпачынак у лес і на вадаёмы.

Лета характарызуецца нарастаннем рухальнай актыўнасці і павелічэннем фізічных магчымасцяў дзіцяці, якія, спалучаючыся з падвышанай дапытлівасцю і імкненнем да самастойнасці, нярэдка прыводзяць да ўзнікнення небяспечных сітуацый.

Папярэджанне дзіцячага траўматызму - адна з самых актуальных праблем нашага часу. За жыццё і здароўе дзяцей адказваюць дарослыя, і ў першую чаргу менавіта бацькі павінны стварыць бяспечныя ўмовы жыццядзейнасці дзяцей у летні перыяд, сфарміраваць у іх навыкі бяспечных паводзін і ўменні прадбачыць наступствы небяспечных сітуацый.

Галоўнае, што павінны памятаць бацькі - ні пры якіх абставінах не пакідаць дзіця без нагляду. Абараніць сябе і сваіх дзяцей ад шматлікіх праблем, якімі можа сутыкнуцца сям'я, можна пры ўмове сталага клопату аб бяспецы.

Многія меры па забеспячэнні бяспекі дзяцей могуць здацца элементарнымі, аднак з дзіцем дашкольнага ўзросту неабходна разбіраць і абмяркоўваць на першы погляд правіны паводзін, якія здаецца вельмі простымі.

Неабходна вылучыць некаторыя правілы паводзін, якія дзеці павінны выконваць няўхільна, бо ад гэтага залежаць іх здароўе і бяспека.

31.05.2024 08:43 - 31.05.2024 08:47