Да пабачэння, дзіцячы сад!

03.06.2024

         Выпускны ў дзіцячым садзе - гэта самае яркае, доўгачаканае і незабыўнае свята для дзяцей, якое сімвалізуе заканчэнне выдатнай дашкольнай пары. Гэта не толькі развітанне з дашкольным дзяцінствам, але і першы свядомы крок у будучае школьнае жыццё!

         З аднаго боку гэта радаснае, доўгачаканае свята, з другога – крыху сумная падзея. Радасна педагогам ад таго, што іх выхаванцы пераходзяць на новую жыццёвую прыступку, а сумна - што даводзіцца расставацца з такімі мілымі, якія ўжо сталі роднымі дзецьмі. Здаецца, што нядаўна яны пачалі хадзіць у дзіцячы садок, але ўжо вось і будучыя першакласнікі.

         Выпускны баль прайшоў у цёплай, кранальнай і сяброўскай абстаноўцы. Пачалося свята з урачыстага выхаду выпускнікоў - дзеці неяк адразу пасталелі: прыгожыя, прыбраныя, яны сталі падобныя на школьнікаў. На працягу ўсяго ранішніка яны паказалі свае веды і ўменні, якія набылі за гады, праведзеныя ў дзіцячым садку: праспявалі шмат песень, расказалі вершы, парадавалі танцамі.

         Нашы бацькі сталі актыўнымі ўдзельнікамі свята, павіншавалі выпускнікоў, уручылі ім падарункі і вядома ж вымавілі словы падзякі выхавальнікам, адміністрацыі і ўсім работнікам дзіцячага сада.

       Наперадзе чакае яшчэ шмат новага і захапляльнага, але гэтае свята дзеці запомняць на ўсё жыццё! Апошняе свята дашкольнага дзяцінства.

         Жадаем поспехаў нашым выпускнікам!

Мы ганарымся вамі і вельмі Вас любім!

Вы лепшыя!

 

03.06.2024 16:34 - 03.06.2024 16:59