Умовы прыёму ва УА

Умовы прыёму ва ўстанову адукацыі

       Прыём выхаванцаў ва ўстанову для атрымання дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на падставе:

-заявы законнага прадстаўніка дзіцяці;

-медыцынскай даведкі аб стане здароўя;

-накіравання ва ўстанову для асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, выдадзенага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання ўстановы;

-(для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – заключэнне цэнтра карэкцыйна - развіваючага навучання і рэабілітацыі).

Камплектаванне груп установы дашкольнай адукацыі і перавод выхаванцаў з адной узроставай групы ў другую ажыццяўляецца штогод на пачатак навучальнага года -

першага верасня.

Выхаванцы аб'ядноўваюцца ў групы:

першая рознаўзроставая (ад 2 да 4 гадоў);

другая рознаўзроставая (ад 4 да 6 гадоў).

 

Алгарытм дзеянняў па залічэнні дзіцяці ў дзіцячы сад у Рэспубліцы Беларусь.

Дзеянне №1. Становімся на ўлік

Для пастаноўкі на ўлік неабходна звярнуцца з адпаведным запытам у службу "Адно акно" Лагойскага райвыканкама, вул. Савецкая,15.

Дакументы неабходныя для пастаноўкі:

- пашпарт або іншы дакумент, які пацвярджае асобу (арыгінал);

- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (арыгінал).

Дзеянне №2. Атрымліваем накіраванне ў дзіцячы сад

Накіраванне выдаецца аддзелам адукацыі, спорту і турызму Лагойскага райвыканкама пры наяўнасці свабодных месцаў і дакументаў, як і ў выпадку пастаноўкі на ўлік (гл. вышэй). Тэрмін дзеяння накіравання -15 дзён. Рэкамендуецца на працягу названага тэрміну атрымаць адпаведныя дакументы:

- медыцынская даведка аб стане здароўя;

- заключэнне Дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (для спецыяльных груп, груп інтэграванага навучання і выхавання).

Дзеянне №3. Накіроўваемся ў дзіцячы сад з адпаведным пакетам дакументаў.

Прыём ажыццяўляецца круглы год пры наяўнасці свабодных месцаў ва ўстанове і адпаведнага пакета дакументаў (гл. вышэй) . Разам з тым, агульнапрынятым днём з'яўляецца 1 верасня (Частка 1 пункта 46 Палажэння №150).

17.04.2017 15:58 - 04.01.2022 11:40