Пра нас


   

ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ!

  Нам вельмі прыемна, што Вас зацікавіла наша ўстанова дашкольнай адукацыі. Напэўна, Вы - бацька, альбо член сям'і аднаго з нашых выхаванцаў, а можа толькі плануеце ім стаць...  

          На старонках нашага сайта Вы зможаце даведацца пра жыццё дзяцей у групах, аб апошніх навінах дашкольнай установы; знайсці цікавую для Вас інфармацыю аб установе адукацыі і рэалізуемай педагагічным калектывам вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі; наведаць фотагалерэю; задаць цікавячыя Вас пытанні педагогам і спецыялістам дашкольнай установы па выхаванні і навучанні дзяцей дашкольнага ўзросту. 

    Свае водгукі, пытанні, пажаданні і прапановы Вы можаце пакідаць у Кнізе для гасцей альбо адпраўляць паведамленне ў электронным звароце.

       Наша дашкольная ўстанова - гэта астравок дзяцінства, дзе цікавыя і займальныя віды дзейнасці, якія праводзяць з дзецьмі нашы педагогі: гэта святы, забавы, пазнавальна-практычная і праектная дзейнасць ... і многае-многае іншае, што трэба толькі ўбачыць, каб ацаніць!

        Дзіця прыйшло ў гэты свет, каб зведаць яго, каб навучыцца ў ім жыць, каб зрабіць нешта такое, што да яго яшчэ ніхто не зрабіў.

      Наша задача - даць яму ўмовы і магчымасці для самарэалізацыі.

      Толькі ў гэтым выпадку маляня стане кемлівым, а вучэнне для яго будзе не пакутай, а захапленнем!

Будзем рады супрацоўніцтву і абмену вопытам!

З павагай загадчык

Машноўская Алена Аляксееўна

 

  

17.12.2021 14:31 - 17.12.2021 14:31

Структура, рэжым працы

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гасцілавіцкі дзіцячы сад Лагойскага раёну"

Рэжым працы

 

Панядзелак - пятніца з 7.30 да 18.00

Субота, нядзеля - выхадныя

 

13.04.2017 14:59 - 17.12.2021 14:34

свернуть